Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колін Паўэл назваў сытуацыю ў Судане катастрафічнай


ВАШЫНГТОН. Дзяржаўны сакратар ЗША Колін Паўэл назваў сытуацыю ў Судане катастрафічнай. Зь лютага летась, калі на захадзе Судану – у Дарфуры – выбухнула паўстаньне, там загінула прынамсі 10 тысяч чалавек і каля аднаго мільёну былі вымушаныя пакінуць родныя мясьціны.

(Паўэл: ) “Сытуацыя настолькі адчайная, што нават калі б мы заўтра зрабілі ўсё, што ў нашых сілах, чалавечыя страты ўсё роўна былі б калясальныя. Людзі ў жахлівай сытуацыі – яны жывуць у голай пустыні без усялякай мэдычнай дапамогі”. NC062522

На наступным тыдні Колін Паўэл наведае Судан.
XS
SM
MD
LG