Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗША крытыкуюць парушэньні правоў чалавека ва Узбэкістане


ВАШЫНГТОН. ЗША выказалі шкадаваньне з прычыны “несуцяшальнай сытуацыі” з правамі чалавека ва Узбэкістане. Памочнік Дзяржсакратара ЗША Лорн Крэйнэр заявіў, што нягледзячы на шэраг канструктыўных захадаў узбэцкіх уладаў дзеля паляпшэньня сытуацыі, сытуацыя з правамі чалавека застаецца дрэннай. Лорн Крэйнэр казаў пра сур’ёзныя злоўжываньні узбецкіх уладаў, нежаданьне рэгістраваць ніводную з існуючых 4 апазыцыйных партый, ліквідацыю іх напярэдадні парлямэнцкіх выбараў. Узбэкістан атрымаў ад ЗША дзесяткі мільёнаў даляраў пасьля 11 верасьня 2001 году і гэта дазволіла Вашынгтону выкарыстоўваць галоўную авіябазу ва Узбэкістане ля аўганскай мяжы.
XS
SM
MD
LG