Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзеці і жонка Валерыя Леванеўскага адмовіліся даваць паказаньні супраць свайго бацькі й мужа


Сяргей Астраўцоў, Горадня Сёньня ў Ленінскую пракуратуру Горадні выклікалі дзяцей і жонку Валерыя Леванеўскага — для дачы паказаньняў у якасьці сьведкаў па крымінальнай справе аб публічнай абразе прэзыдэнта Лукашэнкі.

Абвінавачанымі па гэтай справе зьяўляюцца сам кіраўнік незарэгістраванага страйкаму прадпрымальнікаў краіны Валеры Леванеўскі, які сядзіць у гарадзенскім сьледчым ізалятары, і ягоны намесьнік Аляксандар Васільеў.

Сьледчы пракуратуры паведаміў Леванеўскім, што яны могуць адмовіцца даваць паказаньні супраць сваіх сваякоў. І ўсе яны: сыны Валерыя — Зьміцер, Уладзімер, дачка Кацярына і жонка Марына выкарысталі гэтую магчымасьць і даваць паказаньні адмовіліся.

Зьміцер і Ўладзімер Леванеўскія два тыдні таму падавалі ў пракуратуру пісьмовую просьбу аб спатканьні з бацькам, але дазволу пакуль не атрымалі. Сьледчы Альфрэд Танкевіч сёньня таксама ня даў хлопцам канкрэтнага адказу на пытаньне, калі такая сустрэча можа адбыцца. Дагэтуль спатканьне з мужам у сьледчым ізалятары мела толькі Марына Леванеўская.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG