Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Наваполацку затрыманыя трое грамадзянаў, што распаўсюджвалі ўлёткі кааліцыі “5+”.


Вінцэсь Мудроў, Наваполацак

Сёньня а сёмай гадзіне вечара ў Наваполацку былі затрыманыя работнікамі міліцыі сябры Беларускага Народнага Фронту Зьміцер Салаўёў і Аляксей Трубкін, а таксама сябар Задзіночаньня беларускіх студэнтаў Іна Барысевіч, якія распаўсюджвалі ўлёткі кааліцыі “5+”.

Затрыманьне ажыцьцяўлялі два сяржанты, якія пры гэтым ніяк не патлумачылі свае дзеяньні. У пастарунку затрыманым загадалі адключыць мабільныя тэлефоны, пасьля чаго міліцыянты пачалі падлічваць колькасьць рэквізаваных улётак. А 21-й гадзіне Зьміцер Салаўёў, Аляксей Трубкін ды Іна Барысевіч яшчэ знаходзіліся ў пастарунку.
XS
SM
MD
LG