Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сэрыя нападаў у Іраку: ня менш за 85 забітых


БАГДАД. Ня менш за 85 чалавек загінулі, а 320 атрымалі раненьні сёньня ў Іраку. Адказнасьць за сэрыю нападаў узяла на сябе групоўка зьвязанага з “Аль-Кайдаю” Абу Мусаба Аз-Заркаві. У горадзе Масул паблізу некалькіх аддзяленьняў паліцыі выбухнулі замінаваныя аўтамабілі – ахвярамі гэтых выбухаў сталі звыш 40 чалавек, ня менш за дзьвесьце чалавек параненыя. У Баакубе й Рамадзі аддзелы паўстанцаў атакавалі будынкі пастарункаў –загінулі 19 чалавек – 17 ірацкіх паліцыянтаў і два салдаты ЗША. У Багдадзе пры выбуху бомбы загінулі тры ірацкія салдаты. Паведамляецца таксама пра сутыкненьні паміж амэрыканскімі войскамі й ірацкімі паўстанцамі ў раёне Фалюджы.
XS
SM
MD
LG