Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турцыя: 3 ахвяры выбуху ў Стамбуле


СТАМБУЛ. Тры чалавекі загінулі й каля дзесяці былі параненыя пры выбуху бомбы ў гарадзкім аўтобусе ў Стамбуле. Паводле ўладаў гораду, да выбуху магла мець дачыненьне нелегальная турэцкая групоўка “Марксісцкі ўхіл”. Улады дапускаюць, што выбух здарыўся выпадкова пры транспартаваньні бомбы. Паведамляецца пра затрыманьне трох падазраваных у дачыненьні да выбуху. Раней сёньня схаваная ў пакет бомба выбухнула ў Анкары, параніўшы двух паліцыянтаў. Наступнага тыдня ў Стамбуле пройдзе саміт НАТО.
XS
SM
MD
LG