Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША: прэм''ера фільму "Фрэнгайт 9/11"


ВАШЫНГТОН. У Злучаных Штатах адбылася прэм’ера дакумэнтальнага фільму рэжысэра Майкла Мура “Фарэнгайт 9/11”. Фільм, які атрымаў “Залатую пальмавую галіну” сёлетняга Канскага кінафэстывалю, рэзка крытыкуе прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша. Пасьля прэм''еры Мур даў інтервію амэрыканскаму тэлеканалу "NBC": "Вы ўбачыце гэта, калі будзеце глядзець фільм, – адзін за адным салдаты ў Іраку гавораць, што разчараваныя, што яны супраць вайны, што яны ня хочуць туды, нават калі за гэта трапяць у турму. Вось пра што гэты фільм. Я скіраваў гэты фільм да нашых салдатаў, каб яны ўпершыню змаглі пагаварыць з амэрыканскім народам, каб амэрыканскі народ змог іх пачуць".
XS
SM
MD
LG