Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня – другі дзень шматбаковых перамоваў у справе ядзернай праграмы Паўночнай Карэі


ПЭКІН. Сёньня – другі дзень шматбаковых перамоваў у справе ядзернай праграмы Паўночнай Карэі. Злучаныя Штаты маюць намер зрабіць новую прапанову Пхэньяну ў абмен на адмову ад распрацоўкі ядзернай зброі. Па гэта паведаміў памочнік Дзяржсакратара ЗША Джэймс Келі ў Пэкіне. Келі заявіў, што прапанова ЗША можа распачаць новы этап у ўзаемадачыненьнях паміж ЗША і Паўночнай Карэяй. Паўночная Карэя неаднаразова заяўляла, што згодная замарозіць ядзерную праграму ў абмен на гарантыі бясьпекі і эканамічную дапамогу. У перамовах бяруць удзел прадстаўнікі Паўночнай і Паўдзённай Карэяў, Расеі, Японіі, Кітаю і ЗША. Апошні раўнд перамоваў завершыцца ў суботу .
XS
SM
MD
LG