Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Інгушэтыі праваахоўныя органы працягваюць пошукі баявікоў


МАГАС. У Інгушэтыі праваахоўныя органы працягваюць пошукі баявікоў, якія ў ноч на 22 чэрвеня напалі на Назрань і яшчэ тры населеныя пункты рэспублікі. Як паведаміў віцэ-прэм’ер Інгушэтыі Башыр Аўшаў, баявікі, падзяліўшыся, сышлі, як мяркуецца, ў Грузію і Чачэнію. Са свайго боку міністар унутраных справаў Чачэніі Алу Алханаў у інтэрвію тэлеканалу НТВ выказаў меркаваньне, што большасьць нападнікаў былі жыхарамі Інгушэтыіі. Колькасьць загінулых, паводле розных падлікаў, ад 75 да 92 чалавек, большасьць зь іх супрацоўнікі праваахоўных органаў. Паранена болей за 120 чалавек.
XS
SM
MD
LG