Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ісламскія баявікі пагражаюць забіць кіраўніка часовага ўраду Іраку Іяда Алаві


БАГДАД. Ісламскія баявікі пагражаюць забіць кіраўніка часовага ўраду Іраку Іяда Алаві. Гэтая заява была распаўсюджана праз адзін з ісламіскіх інтэрнэт-сайтаў. Голас на стужцы, як мяркуецца, належыць ярданскаму тэрарысту Абу-Мусабу Аль-Заркаві. Цэнтральнае ўпраўленьне выведкі ЗША высьвятляе, ці сапраўды гэта голас Заркаві. Група ягоных прыхільнікаў ўзяла на сябе адказнасьць за забойствы паўднёвакарэйскага й амэрыканскага закладнікаў Кім Сан-Іра і Пола Джонсана. У горадзе Фалюджа амэрыканскія вайскоўцы нанесьлі паветраны ўдар па будынку, дзе, паводле інфармацыі, хваліся паплечнікі Заркаві. Будынак зьнішчаны, загінулі тры чалавекі. Ўрад ЗША абяцае ўзнагароду ў памеры 10 мільёнаў даляраў за інфармацыю, якая паспрыяе затрыманьню Заркаві, які, паводле некаторых зьвестак, зьвязаны з міжнароднай тэрарыстычнай арганізацыяй Аль-Кайда.
XS
SM
MD
LG