Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кароль Саўдаўскай Арабіі абяцаў амністыю ўсім падазраваным у тэрарызме, якія добраахвотна здадуцца ўладам


РЫЯД. Кароль Саўдаўскай Арабіі Фахд абяцаў амністыю ўсім падазраваным у тэрарызме, якія добраахвотна здадуцца ўладам цягам месяцу. У зачытаным у сераду звароце кароль абяцае захаваць жыцьцё ўсім тым, хто ня мае дачыненьня да тэрактаў і не пашкодзіў іншым людзям. З тымі, хто не падпарадкуецца патрабаваньню здацца, улады будуць весьці бязьлітасную барацьбу. У пятніцу сілы бясьпекі Саўдаўскай Арабіі забілі лідэра Аль-Кайды ў краіне Абдулазіза Аль-Мукрына пасьля таго, як ягоныя баявікі адсеклі галаву амэрыканскаму закладніку Полу Джонсану.
XS
SM
MD
LG