Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лёс затрыманых у Іране васьмі брытанскіх маракоў застаецца няпэўным


ТЭГЕРАН. Лёс васьмі брытанскіх маракоў, затрыманых у Іране ў панядзелак, застаецца няпэўным. Іранскае міністэрства замежных справаў заявіла, што Іран больш не трымае вайскоўцаў, аднак іх яшчэ не перадалі ўладам Вялікабрытаніі. Брытанскія маракі былі затрыманыя іранскімі памежнікамі ў пратоцы паміж Іранам і Іракам. Паводле афіцыйных іранскіх крыніцаў, тры патрульныя катэры Вялікабрытаніі апынуліся ў тэрытарыяльных водах Ірану памылкова. Лёндан заявіў, што маракі ўдзельнічалі ў падрыхтоўцы памежных службаў Ірака.
XS
SM
MD
LG