Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АБСЭ крытыкуе дэпартацыю ўкраінскага журналіста


Прадстаўнік АБСЭ ў пытаньнях свабоды слова Міклаш Гарасьці скрытыкаваў дэпартацыю зь Беларусі журналіста Міхаіла Падаляка. У лісьце, накірваным спадаром Гарасьці ў МЗС Беларусі, гаворыцца "Я сур''ёзна занепакоены гэтым выпадкам зь некалькіх прычынаў. Варта прызнаць, што мэта дэпартацыі – заглушыць крытычныя выступленьні, што гучаць у СМІ. Яна была ажыцьцёўлена па-за рамкамі юрыдычнага працэсу, пры гэтым журналісту не было дадзена права абскардзіць гэтае спрэчнае рашэньне. Таксама дэпартацыя не прымальная з гуманных прычынаў, бо жонка спадара Падаляка жыве ў Беларусі і зьяўляецца грамадзянкай вашай краіны", – гаворыцца ў лісьце Міклаша Гарасьці, накіраваным у МЗС Беларусі.

Дарадца прадстаўніка АБСЭ ў пытаньнях свабоды слова Аляксандар Іванько патлумачыў матывы зьяўленьня звароту. Паводле яго офіс спадара Гарасьці зьвярнуўся па тлумачэньні ў прадстаўніцтва Беларусі пры АБСЭ. “Яны без камэнтараў даслалі нам прэс-рэліз беларускага КГБ. Ад гэтых фармулёвак патыхнула савецкімі часамі. Мы проста не маглі не адрэагаваць”, – заявіў дарадца прадстаўніка АБСЭ ў пытаньнях свабоды слова.
XS
SM
MD
LG