Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тадэвуша Гавіна пазбавілі званьня ганаровага старшыні Саюзу палякаў


Сяргей Астраўцоў, Горадня Стваральнік Саюзу палякаў у Беларусі Тадэвуш Гавін пазбаўлены званьня ганаровага старшыні гэтай грамадзкай арганізацыі. За гэта прагаласавала Рада Саюзу, а ініцыятыва зыходзіла ад Міністэрства юстыцыі. Званьне ганаровага старшыні спадару Гавіну надаў пяты надзвычайны зьезд СПБ, які адбыўся 3,5 году таму.

Сам Тадэвуш Гавін не прысутнічаў на паседжаньні Рады, бо яму не паведамілі, што будуць разглядаць гэтае пытаньне. Ён мяркуе, што ягонай асобай раптам зацікавіліся таму, што ён хоча ўдзельнічаць у выбарах у Палату прадстаўнікоў. А ў яго акрузе, гаворыць ён, зьбіраецца вылучацца начальнік абласной міліцыі. Дарэчы, дэпутатам ад гэтай, Гарадзенскай сельскай акругі, цяпер зьяўляецца генэрал Валеры Фралоў.

Сам Тадэвуш Гавін адмовіўся камэнтаваць рашэньне наконт сябе, прынятае Радай саюзу палякаў. Меркаваньне сябры кантрольна-рэвізійнай камісіі Саюзу палякаў Андрэя Кусельчука:

(Кусельчук: ) “Я абураны ўсім, што адбываецца на сёньняшні момант у Саюзе палякаў. Усе папраўкі, дапаўненьні да статуту, якія былі прыняты на апошнім зьезьдзе, не былі ўлічаныя і ўнесеныя ў статут. Як я даведаўся, былы старшыня Саюзу палякаў, які быў абраны на апошнім зьезьдзе ганаровым старшынём, ужо не зьяўляецца ім, таму што адпаведныя папраўкі ў статут таксама не былі ўнесеныя. Мне здаецца, гэта ня толькі для яго асабістая абраза”.

Андрэй Кусяльчук зазначае, што дзякуючы намаганьням Тадэвуша Гавіна былі пабудаваныя дзьве школы з польскай мовай навучаньня, і ўвогуле ён шмат зрабіў для беларускіх палякаў. Нездарма сябры апошняга зьезду надалі яму званьне ганаровага старшыні.

Намесьнік старшыні Саюзу палякаў Юзаф Пажэцкі сказаў мне, што ня хоча камэнтаваць рашэньня Рады наконт Тадэвуша Гавіна. Але паведаміў, што сам асабіста галасаваў супраць пазбаўленьня яго званьня ганаровага старшыні. Аднак большасьць з 18 сябраў Рады падтрымала патрабаваньне начальніка ўправы грамадзкіх аб’яднаньняў міністэрства спадара Сухініна, які ў сваім лісьце фактычна запатрабаваў скасаваць званьне ганаровага старшыні. Паводле Юзафа Пажэцкага, кіраўніцтва Саюзу палякаў два месяцы таму даслала ў Міністэрства юстыцыі для зацьверджаньня папраўкі да свайго статуту, прынятыя апошнім зьездам тры з паловай году таму. Але папраўку наконт “ганаровага старшыні” для зацьверджаньня міністэрству не прапанавалі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG