Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бярозаўскіх чыноўнікаў падазраюць у злоўжываньні службовым становішчам


Алег Супрунюк, Берасьцейская вобласьць У Бярозе распачатая крымінальная справа на адказных супрацоўнікаў мясцовага райвыканкаму і падатковай інспэкцыі. Яны абвінавачваюцца ў злоўжываньні службовым становішчам у часе разьмеркаваньня жыльля.

Сярод тых, каго датычыцца гэтая справа, намесьнік старшыні Бярозаўскага райвыканкаму Мікалай Радзько. Паводле сьледзтва, спадар Радзько парушыў закон, калі выдзеліў кватэру аднаму зь мясцовых жыхароў. У выніку дзяржаве былі нанесеныя страты прыблізна на 10 тысяч амэрыканскіх даляраў.

Пакуль зь Мікалая Радзька ўзялі падпіску аб нявыезьдзе. Што тычыцца начальніка аддзелу падатковай інспэкцыі Бярозаўскага раёну Мікалая Старыновіча, пракуратура выдала санкцыю на ягоны арышт.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG