Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

10 гадоў таму адбыўся першы тур прэзыдэнцкіх выбараў: Лукашэнка – 44%, Кебіч – 17%, Пазьняк – 13%, Шушкевіч – 10%


23 чэрвеня 1994 году ў Беларусі адбыўся першы тур прэзыдэнцкіх выбараў. Паводле дадзеных Цэнтарвыбаркаму ў выбарах узялі ўдзел 79% грамадзянаў краіны. Пададзеныя за кандыдатаў галасы разьмеркаваліся наступным чынам: Аляксандар Лукашэнка атрымаў 44.82%, Вячаслаў Кебіч – 17.33%, Зянон Пазьняк – 12.82%, Станіслаў Шушкевіч – 9.91%, Аляксандар Дубко – 5.98%, Васіль Новікаў – 4.29%. Два кандыдаты, якія набралі найбольшую колькасьць галасоў – Аляксандар Лукашэнка і Вячаслаў Кебіч выйшлі ў другі тур выбараў.
XS
SM
MD
LG