Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Паўднёвай Карэі заявіў, што не адмовіцца ад намеру даслаць войскі ў Ірак


СЭЎЛ. . Міжнародная супольнасьць рэзка асудзіла дзеяньні тэрарыстаў, якія пакаралі сьмерцю закладніка з Паўднёвай Карэі – 33-гадовага прадпрымальніка Кім Сун Іра. Рада Бясьпекі ААН заклікала ўсе краіны аб’яднацца ў барацьбе з тэрарызмам. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заявіў, што сваімі барбарскімі дзеяньнямі тэрарысты ня здолеюць запалохаць свабодны сьвет. Першым пра смерць 33-гадовага Кім Сун-Іра паведаміла арабская тэлекампанія Аль-Джазіра, якая атрымала відэазапіс забойства. У нядзелю тэрарысты выставілі Паўднёвай Карэі ўльтыматум – закладнік будзе забіты, калі за 24 гадзіны Сэўл не прыме рашэньне адмовіцца ад удзелу ў акупацыі Іраку. Паўднёвая Карэя заявіла раней, што не адмовіцца ад вайсковай прысутнасьці ў Іраку, аднак эвакуіруе адтуль большасьць невайсковых спэцыялістаў, апроч тых, чыя прысутнасьць абавязкова патрэбная.
XS
SM
MD
LG