Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расейскі прэзыдэнт Уладзімер Пуцін заявіў, што дашле дадатковыя войскі ў Інгушэцію


.МАСКВА. Расейскі прэзыдэнт Уладзімер Пуцін заявіў, што дашле дадатковыя войскі ў Інгушэцію, дзе мінулае ночы ў выніку нападу групы ўзброеных баявікоў загінулі прынамсі 59 чалавек. Болей за 60 чалавек паранена, 8 зь іх знаходзяцца ў рэанімацыі. Сярод забітых – выконваючы абавязкі міністра ўнутраных справаў Інгушэціі і пракурор Назрані. У часе наведваньня Інгушэціі Пуцін сустрэўся з прэзыдэнтам рэспублікі Маратам Зязікавым,і правёў нараду з кіраўніцтвам Інгушэціі, на якой запатрабаваў узмацніць захады бясьпекі ў рэспубліцы. Эўразьвяз асудзіў напады баявікоў. “Лідэр чачэнскіх сэпаратыстаў Аслан Масхадаў ня ўдзельнічаў у нападах баявікоў у Інгушэцію”, пра гэта заявіў яго спецпрадстаўнік Ахмэд Закаеў. Улады Інгушэціі заяўляюць, што сытуацыя ў рэспубліцы нармалізавалася.
XS
SM
MD
LG