Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін наведаў Інгушэцію


МАГАС Прэзыдэнт Расеі Уладзімер Пуцін ажыцьцявіў нечаканы візыт у Рэспубліку Інгушэція, дзе мінулае ночы ў выніку нападу групы ўзброеных баявікоў загінулі прынамсі 59 чалавек. Пуцін сустрэўся з прэзыдэнтам Інгушэціі Маратам Зязікавым,і правёў нараду з кіраўніцтвам рэспублікі, на якой запатрабаваў узмацніць захады бясьпекі ў Інгушэціі. Баявікі атакавалі горад Назрань і некалькі станіцаў. Сярод забітых – выконваючы абавязкі міністра ўнутраных справаў Інгушэціі Абукар Кастоеў і пракурор Назрані Махарбек Бузуртаеў. Яшчэ каля 60 чалавек былі параненыя.
XS
SM
MD
LG