Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманыя ў Іране брытанскія маракі, магчыма, будуць вызваленыя


ЛЁНДАН Прадстаўнік міністэрства абароны Ірану заявіў, што брытанскія маракі, затрыманыя ўчора, будуць адпушчаныя, калі сьледства пакажа, што яны апынуліся ў тэрытарыяльных водах Ірану “без дрэнных намераў”. Іран, захапіўшы тры патрульныя катэры Вялікабрытаніі, сьцьвярджае, што яны ўвайшлі ў ягоныя тэрытарыяльныя воды ў праліве, што падзяляе Іран і Ірак. Раней сёньня брытанскае міністэрства замежных справаў выклікала для тлумачэньняў амбасадара Ірану ў Вялікабрытаніі. Лёндан заяўляе, што маракі прымалі ўдзел у падрыхтоўцы памежнай службы Іраку, а на катэрах не было ўзбраеньняў.
XS
SM
MD
LG