Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Новым генэральным сакратаром ПАРЭ абраны Тэры Дэвіс, брытанскі парлямэнтар, які неаднаразова наведваў Беларусь


Сёньня Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы абрала новага генэральнага сакратара Рады. Ім стаў Тэры Дэвіс – брытанскі парлямэнтар, старшыня палітычнага камітэту Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы. Напачатку гэтага дзесяцігодзьдзя Дэвіс быў прадстаўніком Рады Эўропы ў “тройцы” эўрапейскіх парлямэнцкіх арганізацыяў па Беларусі. Ён неаднаразова бываў у Беларусі, у 2002 годзе Дэвіс наведваў зьняволенага Юрыя Бандажэўскага. Летась на сэсіі Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ Тэры Дэвіс як прадстаўнік Рады Эўропы выступаў за вяртаньне Нацыянальнага сходу Беларусі ў склад Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ.
XS
SM
MD
LG