Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прадстаўніца генэральнага сакратара ААН выказала занепакоенасьць з прычыны прэсінгу на недзяржаўныя арганізацыі ў Беларусі


Спэцыяльная прадстаўніца генэральнага сакратара ААН Гіна Гілані выказала занепакоенасьць у сувязі з абмежаваньнем свабоды сходаў і закрыцьцём шэрагу недзяржаўных арганізацыяў у Беларусі. У заяве Гілані адзначана, што многія арганізацыі былі зачыненыя на падставе “нязначных адміністрацыйных парушэньняў”. Прадстаўніца генэральнага сакратара ААН заклікала беларускія ўлады прывесьці нацыянальнае заканадаўства ў адпаведнасьць з міжнароднымі нормамі й стандартамі.
XS
SM
MD
LG