Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міхаіл Марыніч папярэдзіў старшыню КГБ, што не адмовіўся ад намеру абвесьціць галадоўку


Алег Грузьдзіловіч, Менск Былы амбасадар нагадаў кіраўніку КГБ Леаніду Ерыну, што 26 чэрвеня будзе два месяцы, як ён знаходзіцца пад вартай. За гэты час сьледзтва паводле ягонай справы мусіць завершыцца. “Калі празь пяць дзён мяне ня выпусьцяць на волю, я пачынаю галадоўку”, — папярэдзіў Міхаіл Марыніч Леаніда Ерына.

Адвакат Вера Страмкоўская, якая сустрэлася зь Міхаілам Марынічам у ізалятары КГБ, кажа, што ўжо больш за месяц зь ім не вялі ніякіх сьледчых дзеяньняў. Паводле адваката, гэта можа азначаць, што сьледзтва прыйшло да высновы аб яго невінаватасьці альбо што ёсьць загад на ўтрыманьне Марыніча любой цаной. “Мы ўсё ж спадзяемся на рашэньне ў адпаведнасьці з законам, што Міхаіл Марыніч днямі выйдзе на волю”, — сказала Радыё Свабода адвакат Вера Страмкоўская.

Міхаіла Марыніча абвінавацілі ў незаконных дзеяньнях са зброяй і з 26 красавіка трымаюць у сьледчым ізалятары КГБ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG