Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Варшаве праходзіць выстава “Пінск-Варшава-Пінск”


У польскай сталіцы распачалася выстава “Пінск-Варшава-Пінск”, у якой бяруць удзел чатыры мастачкі са сталіцы беларускага Палесься. Наведвальнікі выставы высока ацэньваюць ўзровень працаў беларусак.

У польскую сталіцу прыехалі чатыры беларускія мастачкі – Жанна Вараб’ёва, Тацяна Ганжурава, Надзея Сярэдзіч і Юлія Чміль. У панядзелак іхная выстава распачлася ў 25-м варшаўскім ліцэі, які быў адным з арганізатараў усёй імпрэзы.

Выстава выклікала даволі вялікую зацікаўленасьць жыхароў польскай сталіцы. Адметна, што наведвальнікі выставы асабліва зацікавіліся працамі, якія былі выкананыя ў авангардным стылі.

Выстава “Пінск-Варшава-Пінск” зарганізаваная цалкам намаганьнямі грамадзкіх арганізацыяў, у прыватнасьці пінскай арганізацыі “Калегіюм”.
XS
SM
MD
LG