НАЗРАНЬ. Як паведамляюць прадстаўнікі ўладаў Інгушэціі, прынамсі 5 міліцыянтаў былі забітыя ў сутыкненьнях з чачэнскімі баявікамі, якія спрабавалі прарвацца з Назрані ў бок сталіцы рэспублікі -- гораду Магас. У панядзелак ўвечары ўзброеныя баявікі атакавалі будынак міністэрства ўнутраных справаў Інгушэціі ў Назрані. Міністар унутраных справаў Інгушэціі Абукар Кастоеў быў цяжка паранены і памёр у шпіталі. Сур’ёзна пашкоджаны вакзал і будынкі назранскага і сунжэнскага РАУСаў. Вайскоўцы назранскага памежнага адзелу здолелі адбіць атаку баявікоў, паведамляе прэсавая служба Паўночна-Каўкаскага памежнага ўпраўленьня ФСБ Расеі. Паранены 5 памежнікаў. Паведамляецца таксама пра напады баявікоў у інгушскіх населеных пунктах Карбулак и Сляпцоўская. Як паведамляюць інгушскія ўлады, цяпер сытуацыя ў Карбулаку пад кантролем. Прэзыдэнт Інгушэціі Мурат Заязікаў заявіў пра мноства ахвяраў сярод міліцыянтаў і цывільных жыхароў.