Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Брытанскія дыпляматы пачалі перамовы з Тэгеранам пасьля затрыманьня трох патрульных катэраў Вялікабрытаніі


ТЭГЕРАН.Брытанскія дыпляматы пачалі перамовы з Тэгеранам пасьля затрыманьня іранскімі ўладамі трох патрульных катэраў Вялікабрытаніі ў пратоцы, які падзяляе Іран і Ірак. Як паведаміў іранскі бок, чальцы экіпажу былі дапытаны. Тэгеран сьцьвярджае, што вадаплавы ўвайшлі ў тэрытарыяльныя воды Ірану. Брытанскія ўлады заявілі, што затрыманыя маракі ўдзельнічалі ў падрыхтоўцы ірацкай марской патрульнай службы, і на катэрах не было ніякіх узбраеньняў.
XS
SM
MD
LG