Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньняшнія навіны зь Іраку


БАГДАД У Ірацкай сталіцы ваены трыбунал ЗША праводзіць слуханьні справаў трох вайскоўцаў, абвінавачаных у зьдзеках над ірацкімі вязьнямі ў турме Абу-Грэйб. Адвакат абвінавачаных сьцявяржае, што яго падабароныя проста выканвалі загады. Суд абяцае абароне выклікаць для дачы паказаньняў высокапастаўленых амэрыканскіх ваеных, у тым ліку кіраўніка амэрыканскімі войскамі ў Іраку генерала Рыкарда Санчэса. Адвакаты заяўляюць пра намер задаць пытаньні міністру абароны ЗША Дональда Рамсфэльда.

У Іраку аднавіў працу нафтаправод, які падае нафту на два паўднёвыя тэрміналы. Пэўны час таму з прычыны дывэрсіяў і падпалаў Ірак быў вымушаны цалкам спыніць экспарт нафты – асноўнай крыніцы яе даходаў.

Каля гораду Рамадзі на захад ад Багдаду сёньня былі знойдзеныя цэлы чватырох забітых амэрыканскіх салдатаў. Невядома, калі і пры якіх абставінах яны загінулі. Сёньня ў Багдадзе, падарваўшыся на міне, загінулі два салдаты ірацкіх сілаў бясьпекі.

Ірацкія тэрарыстычныя групоўкі працягваюць утрымліваць у закладніках 10 замежнікаў. Аднаго зь іх – паўдзёнакарэйскага бізнэсмэна тэрарысты пагражаюць забіць, калі Паўдзёная Карэя ня вывядзе свае войскі зь Іраку. Гэтую групоўку ўзначальвае адзін з лідэраў “Аль Каеды” Абу Мусаб Аз-Заркаўі. Сэвул заяўляе, што нягледзячы на пагрозы забіць закладніка, накіруе ў Ірак 3 тысячы сваіх вайскоўцаў.

Старшыня ваенага трыбуналу Іраку Салем Чалябі заявіў, што былому дыктатару Садаму Хусэйну пагражае сьмяротнае пакараньне, калі будзе даказаная яго віна ў ваеных злачынствах. Пакуль у краіне дзейнічвае забарона на зьмяротнае пакараньне, уведзеная кіраўніком амэраканскай адміністрацыі Іраку Полам Брэмэрам. Але Салем Чалябі патлумачыў, што пасьля 30 чэрвеня, калі ўлада ў краіне будзе перададзеная ірацкаму ўраду, мараторый на сьмяротнае пакараньне можа быць скасаваны.
XS
SM
MD
LG