Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасланік ААН: НАТА мусіць накіраваць у Афганістан дадатковыя войскі


КАБУЛ НАТА мусіць тэрмінова накіраваць у Афганістан дадатковыя вайсковыя кантынгэнты, інакш прызначаныя на верасень усеагульныя выбары могуць не адбыцца. З такім заклікам выступіў сёньня ў Кабуле адмысловы пасланік ААН Жан Арно. Паводле яго падзеі апошніх тыдняў – забойства замежнікаў і супрацоўнікаў гуманітарных арганізацыяў, напады на чыноўнікаў і выбарчыя ўчасткі сьведчаць пра тое, што сітуацыя ў краіне не палепшылася. Пытаньне пра накіраваньне дадатковых войскаў у Афганістан будзе абмяркоўвацца на саміце НАТА ў Турэччыне напрыканцы гэтага месяца.
XS
SM
MD
LG