Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Паўднёвая Карэя заяўляе, што накіруе сваіх вайскоўцаў у Ірак, нягледзячы на пагрозы забіць закладніка


СЭЎЛ. Паўднёвая Карэя заяўляе, што накіруе тры тысячы сваіх вайскоўцаў у Ірак, нягледзячы на пагрозы забіць паўднёвакарэйскага закладніка. Намесьнік міністра замежных справаў краіны Чой Юнг-Джын паведаміў рэпарцёрам сёньня ў Сэўле, што урад не зьменіць свайго рашэньня накіраваць войскі ў Ірак й далучыцца да сілаў кааліцыі на чале з ЗША. Ірацкая экстрэмісцкая групоўка пагражае пакараць сьмерцю паўднёвакарэйскага закладніка, калі Сэўл цягам 24 гадзінаў да вечара панядзелка не прыме рашэньня не дасылаць свае войскі ў Ірак. У нядзелю арабскі тэлеканал “Аль-Джазіра" паказаў відэастужку, на якой чалавек ў масцы пагражае адсекчы галаву закладніку, калі Паўднёвая Карэя не спыніць удзел у акупацыі Іраку. Групоўка называе сябе "Джамаат аль-Таухід энд Джыхад". Яе ўзначальвае адзін з кіраўнікоў Аль-Кайды Абу Мусаб аз-Заркаві.
XS
SM
MD
LG