Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Багдадзе будуць судзіць 3 вайскоўцаў ЗША за зьдзекі з вязьняў у турме Абу-Грэйб


БАГДАД. Вайсковы суд ЗША у Багдадзе сёньня пачне слуханьні ў справе трох амэрыканскіх вайскоўцаў, якіх абвінавачваюць у зьдзеках з палонных у турме Абу-Грэйб. Пол Бэргрын, адвакат аднаго з вайскоўцаў -- сэржанта Джавала Дэвіса, заявіў, што будзе прасіць, каб судзьдзя спыніў справу Дэвіса, паколькі на яго аказвалі ціск вайсковыя камандзіры з тым, каб ён зьдзекаваўся з вязьняў. Сёньня стануць перад судом два іншыя вайскоўцы Чарлз Грэйнэр і Айван Фрэдэрык. Раней амэрыканскага вайскоўца Джэрэмі Сівіца суд прысудзіў да максымальнага тэрміну пакараньня -- году турмы за злоўжываньні ў турме Абу-Грэйб.
XS
SM
MD
LG