Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Каліфорніі стартуе першы прыватны касьмічны карабель "Space Ship One"


ВАШЫНГТОН. Сёньня ў Каліфорніі стартуе першы прыватны касьмічны карабель "Space Ship One" з пілётам на борце. Апарат, які нагадвае невялікі спартовы самалёт, будзе запушчаны на нізкую арбіту з хуткасьцю, ў тры разы большай за хуткасьць гуку. Мяркуецца, што па завяршэньні палёту апарат самастойна прызямліцца на стартавую пляцоўку. Спонсарам праекту касьмічнага апарату "Space Ship One" стаў партнэр Біла Гэйтса, адзін са стваральнікаў кампаніі"Майкрасофт" Пол Ален. Ён уклаў ў праект карабля $20 мільёнаў даляраў.
XS
SM
MD
LG