Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ян Павал Другі: Эўропа не павінна забываць хрысьціянскую спадчыну


ВАТЫКАН Папа Ян Павал Другі заявіў сёньня, што Эўропа не павінная забываць пра сваю храсьціянскую спадчыну. Заява рымскага пантыфіка прагучала на наступны дзень пасьля таго, як кіраўнікі краінаў Эўразьвязу вырашылі не ўключаць у прэамбулу Канстытуцыі Эўропы ўзгадку пра хрысьціянскія карані. Ватыкан выказаў шкадаваньне з гэтай нагоды. Праэкт эўрапэйскай Канстытуцыі быў узгоднены ўчора на нарадзе ў Брусэлі. Для таго, каб ён уступіў у сілу, ён мусіць быць ухвалены на рэфэрэндумах ва ўсіх 25 краінах Эўразьвязу.
XS
SM
MD
LG