Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Індыя і Пакістан дамовіліся пра ядзерны мараторый


ДЭЛІ Індыя і Пакістан заключылі пагадненьне аб мараторыі на ядзерныя выпрабаваньні. Пра гата гаворыцца ў заяве, падпісанай па выніках перамоваў у індыйскай сталіцы. У дакуменце адзначаецца, што мараторый можа быць спынены ў выпадку ўзьнікненьня надзвычайных абставінаў, якія пагражаюць бясьпецы Індыі ці Пакістану. Абедзьве краіны з 1998 году зьяўляюцца ядзернымі дзяржавамі. У ХХ стагодьдзі яны неаднаразова ваявалі паміж сабой, дагэтуль працягваецца тэрытарыяльная спрэчка паміж Дэлі і Пакістанам адносна правінцыі Кашмір.
XS
SM
MD
LG