Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Забіты лідэр савудаўскай тэрырыстычнай групоўкі


ЭР РЫЯД Савудаўская тэрарыстычная групоўка, зьвязаная з “Аль Каедай” , падцьвердзіла, што яе лідэр Абдулазіз Аль Мукрын загінуў у Эр Рыядзе ў перастрэлцы з супрацоўнікамі сілаў бясьпекі Савудаўскай Арабіі. Днямі групоўка Аль-Мукрына выкрала і забіла амэрыканскага інжынэра Пола Джонсана. Сёньня яна заявіла, што працягне тэрарыстычныя напады на замежнікаў. Савудаўскія сілы бясьпекі працягваюць апэрыцыі супраць ісламскіх экстрэмістаў. Сёньня войскі пры падтрымцы гелікоптэраў блякавалі тры кварталы ў Эр-Рыядзе.
XS
SM
MD
LG