Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Новыя тэракты ў Іраку


БАГДАД Тры чалавека загінулі 11 былі параненыя сёньня ў выніку перастрэлкі ў раёне Садр-сіці ў Багдадзе. Сярод параненых два амэрыканскія салдаты. Сёньня ж ў ірацкай сталіцы ў выніку выбуху загінуў адзін чалавек, чацьвера параненыя. Бомба была закладзеная каля будынку Цэнтральнага банку Іраку. У раёне Тыкрыту ў перастрэлцы сёньня быў забіты лідэр аднаго з мясцовых плямёнаў. Кіраўнік часовага ўраду Іраку Іяд Алаўі заявіў, што нацыянальныя сілды бясьпекі пакуль ня ў стане належным чынам падтрымліваць парадак у краіне, і таму пэўны час Ірак будзе мець патрэбу ў замежнай ваенай дапамозе. Алаўі выказаў спадзяваньне, што ў падрыхтоўцы і аснашчэньні ірацкітх сілаў бясьпекі возьмуць удзел ея толькі заходнія, але і арабскія краіны. Распачата дасьледваньне ўчорашняга ўдару амэрыканскай авіяцыі ў Фалуджы, у выніку якога загінула прынамсі 20 чалавек. Амэрыканскае камандваньне заяўляе, што дом, па якім быў нанесены ўдар, выкарыстоўваўся баевіка групоўкі Абу Аз-Заркаўі – аднаго з лідэраў “Аль Каеды”. Мясцовыя ірацкія ўлады сьцвяржаюць, што ў доме жылі мірныя іракцы і што сярод загіблых – жанчыны і дзеці.
XS
SM
MD
LG