Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прэзыдэнт ЗША:"Амэрыканская эканоміка пасьля кароткага спаду ізноў набірае сілу"


ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заявіў, што амэрыканская эканоміка пасьля кароткага спаду ізноў набірае сілу, нягледзячы на змрочныя прадказаньні пэсымістаў. У сваім штотыднёвым радыёзвароце да амэрыканцаў Буш сказаў:"Ад жніўня мінулага году ў ЗША былі створаныя мільён 400 працоўных месцаў. Наша эканоміка расьце найшпаркімі за апошнія 20 гадоў тэмпамі. Эканамічны спад быў адным з самых кароткіх ў сучаснай гісторыі краіны. Амэрыканцы сталі болей зарабляць, і грошай у іх застаецца болей, чым раней, дзякуючы зьніжэньню падаткаў”, сказаў прэзыдэнт ЗША Джордж Буш.
XS
SM
MD
LG