Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ірак: ня менш за 20 забітых пры выбуху ў Фалюджы


БАГДАД. У ірацкім горадзе Фалюджа ня менш за дваццаць іракцаў загінулі пры выбуху жылога дому. Прадстаўнік вайсковага камандаваньня ЗША Марк Кіміт заявіў, што ракеты былі скіраваныя ў дом, у якім знаходзіліся байцы аднаго зь лідэраў “Аль-Кайды” Абу Мусаіба Аз-Заркаві. Паводле зьвестак амэрыканскіх вайскоўцаў, самога Заркаві ў момант здарэньня ў Фалюджы не было. Таксама сёньня ў раёне Бакубы зноў адбыліся сутыкненьні паміж амэрыканскімі войскамі й ірацкімі паўстанцамі. Паведамляецца пра гібель прынамсі шасьцёх паўстанцаў. У Багдадзе салдат ЗША загінуў пры мінамётным абстрэле вайсковай базы.
XS
SM
MD
LG