Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

"Паляўнічы на нацыстаў" -- ганаровым рыцарам Брытанскай імпэрыі


ВЕНА. Сымону Візэнталю нададзеная годнасьць ганаровага рыцара Брытанскай імпэрыі. Знаны праваабаронца й заснавальнік Цэнтру памяці ахвяраў Галакосту ў Лос-Анджэлесе ўшанаваны годнасьцю рыцара “за служэньне чалавецтву”. 95-гадовы Візэнталь сам быў вязьнем нацысцкіх канцлягераў і ўсё сваё жыцьцё прысьвяціў перасьледу ацалелых нацыстаў. Якраз Візэнталь дапамог ізраільскім спэцслужбам асачыць у Аргентыне Адольфа Эйхмана – натхняльніка й арганізатара вынішчэньня габраяў.
XS
SM
MD
LG