Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Навучэнцы Нацыянальнага гуманітарнага ліцэю пасьпяхова здалі іспыты экстэрнам


Навучэнцы ліцэю паўтара месяца здавалі экзамэны ў розных школах па месцах жыхарства. Сярэдні бал ліцэістаў другога курсу склаў 8,9. Намесьнік дырэктара ліцэю Лявон Баршчэўскі адзначыў, што адзнакі, атрыманыя большасьцю навучэнцаў, былі нават на два балы вышэйшыя за тыя, якія ім раней паставілі выкладчыкі ліцэю на ўнутраных экзамэнах.

“Ніводны выкладчык ліцэю ня звольніўся з працы. На пэдагагічнай нарадзе ўсе выказаліся за тое, што будуць працаваць разам і ў наступным навучальным годзе”, сказаў Баршчэўскі.

16 з 23 выпускнікоў Нацыянальнага гуманітарнага ліцэю паедуць вучыцца ў замежныя ўнівэрсытэты Польшчы, Чэхіі, Нямеччыны. Дырэктар ліцэю Ўладзімір Колас упэўнены, што асноўная частка ліцэістаў вернецца на Бацькаўшчыну.

21 чэрвеня ліцэісты правядуць акцыю ля будынку зачыненага ліцэю пад лёзунгам: “Ліцэй наш!”. Заплянаваныя і розныя імпрэзы.
XS
SM
MD
LG