Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Савудаўскай Арабіі быў пакараны сьмерцю амэрыканскі закладнік Пол Джонсан


РЫЯД. У Савудаўскай Арабіі быў пакараны сьмерцю амэрыканскі закладнік Пол Джонсан. Паведамленьне і фотаздымкі экзэкуцыі, (а Джонсану адсяклі галаву), з’явіліся на адным з ісламскіх сайтаў. Амэрыканскага інжынэра скралі тыдзень таму ў сталіцы Савудаўскай Арабіі баявікі групоўкі “Арганізацыя “Аль-Кайда” на Арабійскай паўвыспе”. Ва аўторак выкрадальнікі прыгразілі, што заб’юць Джонсана, калі савудаўскія ўлады ня вызваляць некалькі сотняў ісламскіх паўстанцаў. Рыяд адмовіўся весьці перамовы з тэрарыстамі.Раней сёньня імам з галоўнага ісламскага храму ў горадзе Мэкка заклікаў спыніць атакі супраць не-мусульманаў ў Савудаўскай Арабіі.
XS
SM
MD
LG