Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Імам з Мэккі заклікаў спыніць атакі супраць не-мусульманаў у Савудаўскай Арабіі


РЫЯД: Імам з галоўнага ісламскага храму ў Мэкцы заклікаў сёньня спыніць атакі супраць не-мусульманаў ў Савудаўскай Арабіі. У часе пятнічнай малітвы ў Вялікай Мячэці шэйх Салех бін Гумайд заклікаў спыніць гвалт і сказаў, што кстрэмісты з Аль Кайды павінны пакаяцца. Заклік імама супаў з тэрмінам магчымага выкананьня сьмяротнага прысуду на амэрыканскім закладніку. Выкрадальнікі інжынера Пола Джонсана прыгразілі, што заб’юць яго, калі савудаўскія ўлады ня вызваляць сотняў затрыманых паўстанцаў. Рыяд адмовіўся ад перамоваў з тэрарыстамі.
XS
SM
MD
LG