Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага – 18 чэрвеня


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса розных гадоў 18 чэрвеня

“Наша ніва”, 1914 год. Зьмітрок Бядуля:

“Ад Слова да Дзела! У гэтым глаўная апора і надзея… Не кажыця, што не патрапіця, — трэба толькі хацець… Не кажыця — ешчэ пасьпеем. Кожная хвіліна дорага… І якая важная работа цяпер стаіць перад вамі, браткі мае!.. Мы спадзеваемся, што тыя здаровые элементы вясковага люду, каторые гадаваліся пад небам і сонейкам, не затуленым едкім дымам фабрык і шэрымі гарадзкімі сьценамі, саслужаць у скорасьці вялікую службу… Дайця народу хлебануць, пакаштаваць толькі глыток чароўнай Асьветы і ён прачхнецца, як тая казачная, спячая царэўна…”

“Сын Беларуса”, 1924 год:

“У Пінску на зьезьдзе дэлегатаў ад арганізацыяў “вызваленцаў” 5-га траўня паміж іншымі дамаганьнямі было пастаўлена дамаганьне выкладу мясцовых моваў у народных школах, але “бяз шкоды для польскае мовы, як дзяржаўнай”. На гэтым зьезьдзе быў і галава польскае “лявіцы”, п. Тугут. Як відаць, “вызваленцы” маняцца жаданьне беларускіх школ падмяніць дапушчэньнем выкладу ў польскіх школах беларускае мовы. Але хто будзе яе выкладаць? Ці ня тыя самыя вучыцялі-галіцыяне, што пабеларуску — ані ў зуб?!”

“Звязда”, 1994 год. Спартовец Аляксандар Мядзьведзь заклікае галасаваць за Кебіча:

“…захапіўшыся выкрываньнямі, пан Лукашэнка проста забывае сказаць, што ён можа прапанаваць беларускаму народу ў цяжкую хвіліну глыбокага крызісу. А можа, чалавеку проста няма чаго прапанаваць?.. Можа, Лукашэнка хоць дзе-небудзь паказаў сябе як арганізатар? Не, на жаль. Саўгас, які ён узначальвае доўгія гады, па-ранейшаму ў канцы раённай зводкі па большасці паказчыкаў. Дык гэта ў раёне! А размова ідзе аб цэлай дзяржаве, асабістым лёсе кожнага з нас, лёсе нашых дзяцей”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG