Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Gazeta Wyborcza”: “Кірмашы супраць Лукашэнкі”


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Сёньня польскія мэдыі паведамляюць пра страйк прадпрымальнікаў у Беларусі й пра далейшыя падрабязнасьці галадоўкі дэпутатаў.

“Беларусь: кірмашы супраць Лукашэнкі” – такую назву мае паведамленьне пра страйк беларускіх прадпрымальнікаў, якое зьмяшчае ў сваім сёньняшнім нумары “Gazeta Wyborcza”.

“Гэта не апошняя акцыя беларускіх прадпрымальнікаў, бо, паводле іхных лідэраў, Лукашэнка заявіў, што хоча разьвітацца з апошнім прадпрымальнікам у 2005 годзе– але прадпрымальнікі кажуць, што гэта яны хочуць разьвітацца з Лукашэнкам”, піша газэта.

Штодзёньнік адзначае, што страйк прадпрымальнікаў меў выразны палітычны характар, бо ўдзельнікі акцыі выказалі салідарнасьць з дэпутатамі-галадоўнікамі, а таксама выступілі супраць трэцяга прэзыдэнцкага тэрміну Аляксандра Лукашэнкі.

Таксама адзін з найбуйнейшых польскіх інтэрнэт-парталаў, “Onet.pl”, зьмяшчае вялікі артыкул пра галадоўку дэпутатаў і пра зварот амабасадараў краінаў Эўразьвязу да галадоўнікаў з заклікам спыніць акцыю.

Сярод іншага, у матэрыяле зьвяртаецца ўвага на сытуацыю са свабодай слова ў Беларусі: “Калі дэпутаты заявілі, што распачынаюць галадоўку, дык прысутныя журналісты былі адразу выдаленыя з будынку парляманту”, адзначае “Onet.pl”.
XS
SM
MD
LG