Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўнікі МАГАТЭ ўзгаднілі канчатковы тэкст рэзалюцыі па іранскай ядзернай праграме


ВЕНА. Прадстаўнікі Міжнароднай агенцыі атамнай энэргетыкі МАГАТЭ ўзгаднілі канчатковы тэкст рэзалюцыі па іранскай ядзернай праграме, якая павінна ў бліжэйшы час быць ухваленая. Дакумэнт захаваў крытычную накіраванасьць і мала зьменены ў параўнаньні з першапачатковым праектам, які прапанавалі Вялікабрытанія, Фыранцыя і Нямеччына. Праект выклікаў крытыку з боку Тэгерану. МАГАТЭ сёньня прызнала, што зрабіла памылку ў справаздачы пра атамную праграму Ірану. Не адпавядае рэчаіснасьці цьверджаньне пра тое, што Іран не падаў агенцыі дадзеных пра імпарт некаторых відаў абсталяваньня. Кіраўнік МАГАТЭ Махамад Эль Барадэй заўважыў, што прызнаная тэхнічная недакладнасьць не мяняе агульнай карціны стасункаў з Іранам. Генеральны сакратар ААН Кофі Анан заклікаў Іран выканаць узятыя на сябе абавязацельствы перад МАГАТЭ. ЗША абвінавачваюць Іран у сакрэтных распрацоўках ядзернай зброі. Вашынгтон неаднаразова пагражаў вынесьці гэтае пытаньне на абмеркаваньне Рады Бясьпекі ААН для прыняцьця санкцыяў супраць Тэгерану.
XS
SM
MD
LG