Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэры 25 краінаў Эўразьвязу блізкія да пагадненьня па праекту Канстытуцыі зьвязу


БРУСЭЛЬ. На саміце Эўразьвязу лідэры 25 краінаў зьвязу блізкія да пагадненьня па праекту Канстытуцыі Эўразьвязу. Паводле словаў прэзыдэнта Францыі Жака Шырака вынікі абмеркаваньня даюць падставы спадзявацца на кампраміс. Летась у сьнежні кіраўнікі дзяржаваў Эўразьвязу не дамовіліся ў пытаньні галасаваньня ў кіруючых органах зьвязу. Шэраг краінаў, у тым ліку Польшча лічаць, што прапанаваная ў праекце працэдура дае перавагі такім сябам Эўразьвязу як Францыя і Нямеччына. Польшча таксама настойвае на тым, каб у Канстытуцыю быў уключаны пункт пра хрысьціянскія карані Эўропы. На саміце плянуецца разгледзіць кандыдатуры на пасаду старшыні Эўракамісіі – выканаўчага органу Зьвязу. Паўнамоцтвы дзейнага старшыні Эўракамісіі Рамана Продзі заканчваюцца ў кастрычніку сёлета.
XS
SM
MD
LG