Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт ЗША ня згодны з высновамі камісіі, якая расьсьледавала абставіны тэракту 11 верасьня 2001 году


ВАШЫНГТОН Супрацьпаветраная абарона ЗША была не падрыхтаваная да адбіваньня тэрарыстычных нападаў 11 верасьня 2001 году, лічыць незалежная камісія, якая расьсьледуе абставіны тэрактаў. У справаздачы сьцьвярджаецца таксама, што не было знойдзена доказаў таго, што рэжым Садама Хусэйна дапамагаў “Аль-Кайдзе”. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш ня згодны з высновамі камісіі. (Буш)“Адміністрацыя ніколі не сьцьвярджала, што напады 11 верасьня былі сплянаваныя Садамам і Аль-Кайдай. Мы гаварылі толькі, што паміж імі былі шматлікія кантакты. Напрыклад, афіцэры ірацкай выведкі сустракаліся з Бін Лядэнам у Судане. Садам Хусэйн уяўляў сабой пагрозу, паколькі ён быў зацятым ворагам ЗША, гэтак жа як і Аль-Кайда. Ён быў ворагам і таму, што меў сувязі з тэрарыстычнымі арганізацыямі, ня толькі з Аль-Кайдай, але й з іншымі арганізацыямі такога кшталту,”
XS
SM
MD
LG