Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лех Валэнса камэнтуе галадоўку ў Менску


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Сваё стаўленьне да галадоўкі ў Беларусі выказаў былы прэзыдэнт Польшчы, ляўрэат нобэлеўскай узнагароды міру, Лех Валэнса.

(Валэнса: ) “Маё меркаваньне такое. Трэба выкарыстоўваць усе спосабы, якія дае дэмакратыя, каб пераканаць грамадзянаў карыстацца са сваіх выбарчых правоў і правоў на аб’яднаньні. Калі грамадзяне зразумеюць, што большасьць мае права вырашаць свой лёс, тады перамога гарантаваная. Я не магу сказаць, што добра арыентуюся ў цяперашняй сытуацыі ў Беларусі, але што да галадовак, дык такія акцыі варта ладзіць дзеля таго, каб абудзіць сьвядомасьць народу.

Каб чалавек пабачыў, што іншыя змагаюцца і мне таксама трэба вызначыцца, не стаяць у баку. Трэба, канечне, памятаць, што ня ў кожным выпадку праз галадоўку можна дасягнуць пажаданага выніку. Паўтаруся, апазыцыянэры мусяць шукаць найбольш эфэктыўныя мэтады, каб дасягнуць сваёй мэты”.
XS
SM
MD
LG