Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Саміт ЭЗ: Тэма - Канстытуцыя Эўропы


БРУСЭЛЬ Сёньеня тут распачаўся двухдзёны саміт краінаў Эўразьвязу, першы пасьля травеньскага пашырэньня. Мэта сёньняшняй сустрэчы – пераадоленьне супярэчнасьцяў адносна Канстытуцыі Эўропы. На сьнежаньскім саміце летась Гішпанія і Польшча заблякавалі прыняцьцё Канстытуцыі , рознагалосьсі Тычацца правілаў прыняцьця рашэньняў у супольных ворганах ўлады, а таксама нормаў прадстаўніцтва ў Эўракамісіі. На саміце, які пачаўся сёньня плянуецца разгледзіць кандыдатуры на пасаду старшыні Эўракамісіі – выканаўчага воргану Зьвязу. Паўнамоцтвы дзейнага старшыні Эўракамісіі Рамана Продзі сканчаюцца ў кастрычніку сёлета.
XS
SM
MD
LG