Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На рэчавых кірмашах Полацкага рэгіёну пустэльна – прадпрымальнікі актыўна падтрымалі страйк


Вінцэсь Мудроў, Наваполацак Актыўна падтрымалі аднадзённы палітычны страйк дробныя прадпрымальнікі Наваполацку. Ад самага ранку на цэнтральным рэчавым кірмашы разгарнулі свае намёты толькі два гандляры, але і тыя неўзабаве мусілі іх згарнуць.

Адначасова там адбыўся стыхійны сход. Гаворыць старшыня Незалежнага прафсаюзу дробных прадпрымальнікаў Полаччыны Валер Шаўчэнка:

(Шаўчэнка: ) “Толькі што прайшоў стыхійны сход, на якім абмеркавалі эканамічныя праблемы прадпрымальнікаў, а таксама сытуацыю ў краіне. Абсалютная бальшыня выказалася за страйк. Вялікае абурэньне выклікала тое, што памер прадпрымальніцкай пэнсіі зьбіраюцца зьнізіць. Пра гэта мы толькі што пачулі”.

Страйкавала сёньня і значная частка наваполацкіх прадпрымальнікаў, што працуюць у гандлёвых цэнтрах. Як паведаміў Валер Шаўчэнка, да аднадзённага палітычнага страйку далучыліся таксама гандляры рэчавых кірмашоў Глыбокага, Паставаў, Мёраў, Верхнядзьвінску ды іншых гарадоў рэгіёну.
XS
SM
MD
LG