Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вынікі працы камісіі па тэрарыстычным нападам 11 верасьня


ВАШЫНГТОН Сёньня тут адбываюцца апошнія публічныя слуханьні ў незалежнай камісіі, якая дасьледуе абставіны тэрарыстычнага нападу на Амэрыку 11 верасьня 2001 году. Паводле ўчорашняй справаздачы камісіі, ня знойдзена доказаў таго, што Ірак дапамагаў Аль-Кайдзе арганізоўваць тэракты. У справаздачы гаворыцца, што Ўсама бін Ладэн спрабаваў знайсьці падтрымку ў Садама Хусэйна 10 гадоў таму, але атрымаў адмову. У дакуменце таксама адзначаецца, што супрацьпаветраная абарона ЗША была непадрыхтаваная да самазабойчых тэрарыстычных нападаў 11 верасьня, паводле аўтараў справаздачы ў крытычны момант адпаведныя службы ў Пентагоне разгубіліся і ня здолелі перахапіць ніводзін з захопленых тэрарыстамі авіялайнэраў. Канчатковая справаздача камісіі будзе прадстаўленая 26 ліпеня.
XS
SM
MD
LG